У судзе Полацка і Полацкага раёна 21 снежня на 270 рублёў аштрафавалі прафсаюзнага лідара Віктара Стукава — за тое, што размясціў «палотнішча бел-чырвона-белага колеру» на балконе. Мужчыну затрымалі 17 снежня і пратрымалі ў ІЧУ 72 гадзіны, абвінаваціўшы ў правядзенні адзіночнага пікетавання (ч.1 арт. 23.34 КоАП), паведамляюць праваабаронцы.

Пастанову аб пакаранні штрафам на 10 базавых велічынь вынес суддзя Віктар Баліка. Ён палічыў, што Віктар Стукаў сапраўды ўчыніў правапарушэнне, вывесіўшы, як запісана ў пастанове, каляровае палотнішча «з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў».

Стукаў сваёй віны не прызнаў.

Але больш за ўсё Віктара Стукава абурыла яго адвольнае затрыманне на трое сутак. Палачаніна затрымалі проста на пешаходным пераходзе — на той падставе, што ён калісьці і дзесьці пераходзіў дарогу ў неўстаноўленым месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0