На трасе Мінск-Віцебск маршрутка вылецела ў кювет. Кіроўца аўтамабіля, які стаў прычынай аварыі, выйшаў паглядзець, ці ўсё ў парадку, і яго насмерць збіў Ford, паведамляе МУС.

На 21-м км аўтадарогі Мінск-Віцебск 70-гадовы кіроўца на Kia Sportage выязджаў з абочыны ў напрамку Віцебска і не саступіў дарогу маршрутнаму таксі Mercedes Sprinter.

У выніку сутыкнення транспартных сродкаў мікрааўтобус, у якім ехалі 19 чалавек, вылецеў у кювет.

Пераканаўшыся, што ў маршрутцы ніхто не пацярпеў, уладальнік красовера накіраваўся да сваёй машыны. У гэты момант яго збіў Ford Mondeo. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0