Прэс-клуб

Прэс-клуб

Стваральніца Прэс-клуба Юлія Слуцкая знаходзіцца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе па частцы 2 артыкула 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Астатнія — падазраваныя па ч. 6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) і ч. 2 арт. 243, піша Tut.by

Зараз пад вартай застаюцца стваральніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік Акадэміі Прэс-клуба Сяргей Якупаў, аператар Пётр Слуцкі, сябра Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.

Як раней паведамляла прэс-служба Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, у дачыненні да службовых асоб Прэс-клуба праводзіцца праверка па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства.

22 снежня ў офісе і дома ў супрацоўнікаў прэс-клуба і Ксеніі Луцкінай прайшлі ператрусы або агляды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0