Масква і Мінск узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Крыніцы агенцтва паведамілі, што формула разліку цаны на сыравіну і аб'ём паставак застануцца ранейшымі.
— Расійскія пастаўшчыкі дамовіліся з «Белнафтахімам». Умовы застануцца ранейшыя, — распавяла крыніца.
Сярод нявырашаных да канца пытанняў — кампенсацыя Беларусі за «брудную» нафту, а таксама за падатковы манеўр.
Пра тое што цяперашнія ўмовы паставак нафты ў Беларусь хутчэй за ўсё будуць захаваныя і ў наступным годзе заявіў у пятніцу і расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў.
0
0
0
0
0
0