Onliner.by

Onliner.by

У Савецкім раёне Мінска і сумежных з ім вуліц сёння з раніцы з кранаў ішла вада колеры іржы, непрыдатная для выкарыстання. Паведамлялася аб праблемах на вуліцах Багдановіча, Коласа, Бяды, Някрасава, а таксама Сядых, Каліноўскага ды інш.

Высветлілася, што праблемы звязаныя са збоем тэхналагічнага абсталявання на помпавай станцыі «Зялёны луг». У розныя кропкі накіравалі цыстэрны. Яны знаходзяцца па наступных адрасах:

— Цнянская, 17;

— Сядых, 56;

— Якуба Коласа, 21;

— Усходняя, дамы 44-50;

— Каліноўскага, 24;

— скрыжаванне вуліц Багдановіча і Олешава (прыватны сектар).

Tut.by

Tut.by

Пацярпеў увесь Савецкі раён, а таксама некаторыя вуліцы сумежных з ім раёнаў горада.

У гэты момант спецыялісты ўзмоцнена прамываюць водаправодныя сеткі, на асобных вуліцах нармальнае водазабеспячэнне ўжо павінна быць адноўлена, але магчымы рэшткавы эфект да зліву ўсёй няякаснай вады.

У «Мінскводаканале» Tut.by паведамілі, што разлічваюць вырашыць праблему да вечара сённяшняга дня.

***

Пасля абеду прэс-служба Мінгарвыканкама абвясціла, што пасля прамывання сетак якасць вады з помпавай станцыі адпавядае ўсім нарматывам.

«У працы абсталявання помпавай станцыі 2-га ўздыму «Зялёны Луг» 5-га водазабору «Бараўляны» адбыўся збой. З гэтай прычыны сёння раніцай магла пагоршыцца якасць водазабеспячэння ў жыхароў Савецкага раёна, у прыватнасці па вуліцах Някрасава, Бяды, Усходняй, Багдановіча, Ламаносава, Корш-Сабліна, Гало, Коласа, Сурганава, а таксама на Каліноўскага і ў квартале Арлоўскай, Гая, Карастаянавай, Азізава, Кахоўскай, Куйбышава», — растлумачылі ў Менгарвыканкаме.

У пацярпелыя раёны накіраваны аўтацыстэрны з пітной вадой. Пасля інцыдэнту чатыры брыгады аварыйна-аднаўленчых работ аператыўна заняліся прамываннем сетак.

«Зараз якасць вады з помпавай станцыі адпавядае ўсім нарматывам, яна таксама нармалізавалася ў спажыўцоў па вуліцах Някрасава, Бяды, Усходняй, Багдановіча. Цяпер дадаткова праводзіцца лабараторны кантроль якасці вады», - паведамілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0