27 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е без істотных ападкаў, паведамляе Белгідрамет. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Вецер паўднёвы ўмераны, па заходніх раёнах месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра па краіне ў межах ад -2°С да +2°С.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра раніцай 0..-2°С, днём 0..-2°С, увечары 0..-1°С.





