Міліцыя прыме ўсе меры, каб не дапусціць ніводнага надзвычайнага здарэння ў навагоднія святы, заявіла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў эфіры БТ, паведамляе БелТА.

«Узмоцнены варыянт (нясення службы) фактычна працягваецца», — сказала Вольга Чамаданава.

Афіцыйны прадстаўнік МУС звярнулася да жыхароў краіны і гасцей, якія прыедуць на навагоднія святы, з просьбай з разуменнем ставіцца да некаторых мерапрыемстваў, якія будуць праводзіць супрацоўнікі міліцыі. Гаворка ідзе аб прапускным рэжыме, аб надглядных мерапрыемствах, патлумачыла Чамаданава, удакладніўшы, што гэтыя меры прымаюцца «выключна ў мэтах бяспекі».

У мінулыя гады каля навагодніх ялін людзі збіраліся свабодна. Захады гэтага года могуць быць звязаныя з жаданнем уладаў не дапусціць масавых акцый пратэсту супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на Новы год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0