Нацбанк Украіны адмовіў беларускаму бізнэсмену Мікалаю Вераб'ю ў набыцці 100% статутнага капіталу «БТА банка» з-за санкцый ЕС.
«17 снежня 2020 пастановай Рады ЕС № 2020/2130 Мікалай Верабей аднесены да пераліку асоб, да якіх ужытыя персанальныя абмежаванні (санкцыі)», — гаворыцца ў паведамленні рэгулятара.
Так, прымяненне санкцый да асобы «з'яўляецца падставай страты ім бездакорнай дзелавой рэпутацыі на працягу тэрміну дзеяння санкцый і трох гадоў пасля іх адмены».