Фота Наталлі Лубнеўскай

Фота Наталлі Лубнеўскай

31 снежня 2020 года і 6 студзеня 2021 года падземка будзе працаваць па графіку пятніц, а 1, 2, 3, 7, 8, 9, 10 студзеня 2021 года — па графіку нядзельных дзён.

На ўсіх трох лініях у навагоднюю ноч станцыі будуць зачыненыя на ўваход у 3:00. Станцыі метро «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» (выхад да праспекта Незалежнасці) зачыняцца на ўваход у 3 гадзіны 15 хвілін.

У ноч з 31 снежня 2020 года на 1 студзеня 2021 года, з 00:00 да закрыцця станцый метро на ўваход, інтэрвал руху цягнікоў складзе: на 1-й і 2-й лініях — 6 хвілін, на 3-й лініі — 10 хвілін.

1 студзеня 2021 года метрапалітэн пачне працу, як звычайна, у 5 гадзін 30 хвілін.

У мінскім метрапалітэне таксама нагадваюць, што варта купляць жэтоны і праязныя загадзя, або карыстацца банкаўскімі бескантактнымі карткамі, або электроннымі прыладамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0