Апошняй здалася Паўночная Асеція, якая апошняй з рэгіёнаў Расіі абвясціла 31 снежня выходным.

23 снежня Уладзімір Пуцін рэкамендаваў уладам рэгіёнаў, якія яшчэ не абвясцілі 31 снежня непрацоўным днём, зрабіць гэта.

Да выступу Пуціна пра пастанову абвясціць 31 снежня непрацоўным днём паведамілі ўлады 34 рэгіёнаў. Пасля закліку прэзідэнта Расіі зрабіць 31 снежня выходным вырашылі нават рэгіёны, якія выступалі за тое, каб пакінуць яго працоўным. Пры гэтым распараджэнні губернатараў носяць абавязковы характар толькі для дзяржслужачых.

У Беларусі 31 снежня пакуль працоўны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0