Мужчына з Брэсцкай вобласці разам з жонкай паехаў у Полацк, каб купіць абсталяванне для сваёй фірмы. Грошы ён узяў гатоўкай — 3000 даляраў. Па шляху пара спынілася на аўтазапраўцы ў Лепелі. Ад'ехаўшы ад АЗС каля 30 кіламетраў, мужчына зразумеў, што пакінуў у прыбіральні на вешалцы сумку, у якой ляжалі грошы.

Муж і жонка знайшлі ў сетцы нумар тэлефона АЗС, патэлефанавалі аператару і папрасілі яго праверыць, ці ёсць у прыбіральні сумка з грашыма. Там яе не аказалася. Тады пара звярнулася ў міліцыю.

— Міліцыя высветліла, што забраў сумку 47-гадовы мінчук. Мужчына адвёз грошы да маці і аддаў ёй на захоўванне, забраўшы сабе на выдаткі 200 даляраў, - распавялі ў міліцыі.

Мянчук, які забраў грошы, быў далёка не першым чалавекам, які зайшоў у прыбіральню, калі там вісела сумка, адзначылі ў міліцыі. У гэты час на АЗС было шматлюдна, але ніхто іншы не забраў сумку з грашыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0