Украіна адмовіцца ад закупкі кітайскай вакцыны кампаніі Sinovac Biotech, калі эфектыўнасць прэпарата будзе ніжэй за 70 адсоткаў, альбо калі ён не пройдзе рэгістрацыю. Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржпрадпрыемства «Медыцынскія закупкі» Арсен Жумадзілаў.

«Калі патрабаванні не выконваюцца, грошы вяртаюцца. Механізм банкаўскай гарантыі азначае, што гэта адбудзецца па сутнасці аўтаматычна, не праз суд», - сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0