Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

— Паважаны Андрэй Іванавіч, я мог бы нагадаць Вам аб тым, што М. А. Калеснікава затрыманая за выражэнне свайго меркавання, і гэта затрыманне ёсць парушэннем базавага права чалавека — права на свабоду слова. Я б мог нагадаць таксама пра тое, што М. А. Калеснікава заўсёды дзейнічала публічна і адкрыта і ніколі не дэманстравала намеры пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, піша Tut.by.

Сванідзэ просіць таксама ўлічыць, што ўмовы ўтрымання Марыі могуць нанесці непапраўную шкоду яе здароўю: яе, якая не курыць, трымаюць у камеры з курцамі, з-за чаго ў яе развіўся пастаянны кашаль, а просьба аб сустрэчы з лекарам з лістапада не задаволеная, гаворыцца ў лісце.

— Відаць, што М. А. Калеснікава не нясе грамадскай небяспекі і прымяненне да яе меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з'яўляецца залішнім і непрапарцыйна жорсткім, — адзначае Мікалай Сванідзэ і з улікам абставін і асобы Калеснікавай просіць ацаніць мэтазгоднасць утрымання яе пад вартай і прыняць гуманнае рашэнне.

Калеснікава змешчана пад варту 8 верасня, 16 верасня ёй выстаўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч. 3 артыкула 361 КК Беларусі (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ або сеткі Інтэрнэт).

Ліст адпраўлены 13 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0