Па словах дзвюх крыніц «Коммерсанта», пасля пераходу на пасаду намесніка дырэктара ФСВТС Бабічу можа быць прысвоена воінскае званне генерал-маёра. Адзін з суразмоўцаў выдання адзначае, што «фактычна новая пасада знаходзіцца на стыку дыпламатычнага, эканамічнага і сілавога напрамкаў, на якіх раней і працаваў спадар Бабіч».
Бабічу 51 год, ён быў старшынёй урада Чачні (лістапад 2002-га — люты 2003 года), паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Прыволжскай федэральнай акрузе (снежань 2011-га — жнівень 2018 года), пасля чаго быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом, а таксама спецпрадстаўніком Пуціна па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.
У канцы красавіка 2019 года прэзідэнт Уладзімір Пуцін вызваліў яго ад дыпламатычнай пасады.
Затым Бабіча прызначылі намеснікам кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця, які адказвае за ўзаемадзеянне з СНД і пытанні, звязаныя з Саюзнай дзяржавай Расіі і Беларусі.





