З 17:00 21 студзеня ў Оршы, у раёне вуліцы Савецкай, праводзіцца аварыйны рамонт цепламагістралі. Часова адключана цеплазабеспячэнне мікрараёнаў Чаромушкі, Усходні, Цэнтр, Астроўскага, Свярдлова, Паўночны, часткова Жылпасёлка льнокамбіната.

Для работ прыцягнутыя рамонтны персанал і неабходная спецтэхніка. Персанал аварыйна-выязных брыгад арганізаваў аператыўнае пераключэнне спажыўцоў мікрараёнаў на раённую кацельню «Орша-Усходняя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0