На плошчы Незалежнасці чалавек здзейсніў самападпал.
Паведамляецца таксама, што полымя з палаючага чалавека збілі ахоўнікі Дома ўрада пры дапамозе вогнетушыцеляў, на месца здарэння прыехала хуткая дапамога, якая забрала пацярпелага.
Пазней Мінздароўя паведаміла, што мужчына знаходзіцца без прытомнасці, а пры першасным аглядзе супрацоўнікі хуткай дапамогі дыягнаставалі ў яго больш за 50% апёкаў. Яго транспартавалі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр.
Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці. Расказвае жонка.
35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Яго адвезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр, у яго больш за 50% апёкаў.
Былая жонка кажа пра праблемы з алкаголем, праўладныя тэлеграм-каналы адкрыта глумяцца, указваючы на судзімасці Банькоўскага і называючы яго неанацыстам.
У спробе зразумець, што за чалавек Павел Банькоўскі, «Наша Ніва» пагаварыла з яго сябрамі і знаёмымі.
Дзяўчыне, што распісала шчыты ля Палаца Незалежнасці, далі два гады калоніі. Яе хлопцу — паўтара.
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 22 студзеня былі вынесеныя прысуды Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу. Яны прызнаныя вінаватымі па ўсіх артыкулах.
«Перавялі ў камеру з кругласуткавым назіраннем». Ігар Лосік галадае ўжо 39 дзён.
За кратамі блогер і палітвязень знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 году — ужо 209 дзён, а галадае з 15 снежня.
Святлана Ціханоўская выступіла на анлайн-пасяджэнні Рады Бяспекі ААН.
Тэмай пасяджэння стала свабода СМІ ў Беларусі. Сустрэча ініцыяваная членамі Савета бяспекі з Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Пасля учорашняга хапуна на дваравым маршы на вуліцы Адоеўскага ў Мінску за краты адправілі двух братоў — Іллю і Яўгена Карусейчыкаў. Першаму далі 15 сутак, другому — 25.
Карпянкоў анансаваў выдачу смяротнай зброі «дружыннікам» і паўтарыў тэзіс пра «лішніх людзей».
У нумары часопіса «Спецназ» за лістапад — снежань 2020 года выйшла гутарка з намеснікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Карпянковым. Мы сабралі асобныя цікавыя цытаты.