У Палац Незалежнасці зноў запусцілі ўдзельнікаў пралукашэнкаўскіх аўтапрабегаў
У Палацы Незалежнасці сёння зноў прайшлі экскурсіі для ўдзельнікаў пралукашэнкаўскіх аўтапрабегаў «За адзіную Беларусь!», паведамляе БелТА.
Удзельнікаў вітала прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Яна распавяла, што Аляксандр Лукашэнка не любіць называць палац сваёй рабочай рэзідэнцыяй.
Удзельнікам экскурсіі падрабязна распавялі аб афармленні розных залаў палаца і знакавых мерапрыемствах, якія прайшлі ў яго сценах.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ