Беларускім лаўрэатам прэміі за раман «Беларусалім. Сэрца святла» стаў Павел Севярынец, які знаходзіцца за кратамі зь сёмага чэрвеня 2020 года, паведамляе «Радыё Свабода».

Дагэтуль Павел ужо атрымліваў прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча, імя Францішка Аляхновіча, «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Дзьве з больш як дзясятка ягоных кніг напісаныя ў зьняволеньні — «Лісты зь лесу» і «Беларуская глыбіня».

Прэміяльную статуэтку Севярынца мела атрымаць ягоная маці, але яна не змагла прыехаць у сувязі з карантыннымі абмежаваньнямі. Статуэтку атрымала прадстаўніца руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая, яна перадасьць яе ў Мінск.

Прэмія «Воін святла» заснаваная ў 2015 годзе і ўручаецца ў дзень народзінаў Міхася Жызьнеўскага ля помніка, пастаўленага ў Кіеве побач з месцам ягонай гібелі. Ініцыятарам стварэньня прэміі стаў украінскі пісьменьнік Уладзімір Даніленка, які цяпер узначальвае Кіеўскую арганізацыю Саюза славянскіх пісьменьнікаў Украіны. Гэтую ідэю падтрымаў і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0