У паліклініках і медустановах праводзяцца ананімныя анкетаванні, ці згодныя людзі прышчапіцца ад каранавіруса. Правялі такое і ў Вілейскай цэнтральнай бальніцы. Там анкеты распаўсюджваліся на прадпрыемствах з пытаннямі «Як вы ставіцеся да прышчэпак ад COVID-19?» і «Ці хацелі б вы прышчапіцца?».

Галоўная медсястра ЦРБ Аксана Барташэвіч расказала kraj.by пра наступныя вынікі:

«Да абеду 26 студзеня мы атрымалі 1806 запоўненых анкет. З іх адназначна згодныя прышчапляцца на сённяшні дзень 118 чалавек. Менш за 10% апытаных. Але гэта не значыць, што ўсе астатнія адназначна не хочуць вакцынавацца.

Мы атрымалі вельмі шмат адказаў «Не ведаю». Народ пакуль вагаецца.

(…) Можна выказаць здагадку, што людзі, якія яшчэ не вызначыліся са сваім выбарам наконт гэтай прышчэпкі, проста вырашылі пачакаць і паназіраць за тым, як вакцынуюцца першыя нашы пацыенты, якія знаходзяцца ў групе рызыкі — медыкі і педагогі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0