Алега Мазгова абвінавачваюць у тым, што прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 9 жніўня, выходзіў на праезную частку, перакрываў рух транспарту супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, прымушаў вадзіцеляў Мінсктранса ажыццяўляць вымушаную стаянку. У судовых спрэчках пракурор Рамановіч заявіў:

«Абвінавачаны галасаваў супраць Аляксандра Лукашэнкі, што, зрэшты, з'яўляецца яго правам, але пацвярджае пратэсны характар яго дзеянняў».

Паводле абвінавачвання, Мазгоў дзейнічаў у вячэрні час, яго актыўныя дзеянні суправаджаліся грубым парушэннем грамадскага парадку. Дзяржабвінаваўца лічыць, што віна Мазгова даказана цалкам, таму просіць суд пакараць яго трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд будзе абвешчаны 1 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0