Беларусь апынулася ў «топ-3» краін з найменшай колькасцю апублікаваных артыкулаў на 100 тысяч насельніцтва — 12. Апярэджвае нас толькі Албанія (6 артыкулаў на 100 тысяч) і Малдова (8 артыкулаў на 100 тысяч).

Ва Украіне справы крыху лепшыя, чым у Беларусі — 23 артыкулы на 100 тысяч. А вось у іншых суседзяў навуковых публікацый значна больш: у Расіі — 56, у Латвіі — 74, у Літве — 81, у Польшчы — 94, у Эстоніі — 107.

Улічваліся навуковыя і тэхнічныя артыкулы па фізіцы, біялогіі, хіміі, матэматыцы, клінічнай медыцыне, біямедыцыне, інжынерыі і тэхналогіі, а таксама па навуцы аб Зямлі і космасе з часопісаў індэксаў SCI і SSCI.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0