«Цяпер ужо будзе не сакрэт. Я з'яўляюся бенефіцыярам. Там быў досыць складаны аб'ект, было шмат крэдытораў. Мне ўдалося стаць бенефіцыярам. Гэта — знаходка. Месца шыкоўнае», — кажа Ратэнберг.

Паводле яго слоў, будуецца апарт-гатэль, які адкрыецца праз «два-тры гады».

Нагадаем, 19 студзеня фонд Аляксея Навальнага выпусціў фільм-расследаванне «Палац для Пуціна». У ім гаварылася, што прэзідэнт Расіі карыстаецца рэзідэнцыяй на Чорным моры, якая каштавала не менш за мільярд даляраў і пабудаваная на грошы яго сяброў і звязаных з імі кампаній. Фільм набраў ужо больш за 100 мільёнаў праглядаў на ютубе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0