Знешні дзярждоўг па стане на 1 студзеня склаў 18,6 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 1,4 млрд даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 8,4%.
У 2020 годзе прыцягнутыя знешнія дзяржзаймы на суму, эквівалентную 3,147 млрд даляраў:
1391,5 млн даляраў — аблігацыі, размешчаныя на знешніх рынках;
- 1051,1 млн даляраў — урада і банкаў Расіі;
- 500 млн даляраў — ЕФСР;
- 126,2 млн даляраў — Экспартна-імпартнага банка Кітая;
- 67,1 млн даляраў — Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця;
- 11 млн даляраў — ЕБРР.
- Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу па выніках года склала 1,635 млрд даляраў:
- 709,4 млн даляраў — ураду і банкам Расіі;
- 430,3 млн даляраў — банкаў Кітая;
- 376,9 млн даляраў — ЕФСР;
- 112,3 млн даляраў — МБРР;
- 3,6 млн даляраў — таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША;
- 2,8 млн даляраў — ЕБРР і СІБ.
Унутраная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 студзеня склала 9,9 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 1,1 млрд рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 12,9%.
У 2020-м годзе размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную 463,3 млн даляраў і 300 млн рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную 857,7 млн даляраў і 173,5 млн рублёў.
Урад і Нацбанк у 2020 годзе пагасілі 3,9 млрд даляраў замежных і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце. На фоне незбалансаванасці сітуацыі на валютным рынку, а таксама значных выплат па валютных абавязацельствах урад прымаў меры па іх частковым рэфінансаванні.
Сітуацыю ўскладняла дэвальвацыя рубля больш чым на 20% да даляра з пачатку года.
Нацбанк адзначае, што ў 2021 годзе неабходна выплаціць валютны доўг у памеры 3,3 млрд даляраў.





