Да -16 і галалёдзіца прагназуюцца ў Беларусі 1 лютага
Будзе воблачна з праясненнямі, істотных ападкаў не чакаецца, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце. Толькі месцамі па поўначы пройдзе невялікі кароткачасовы снег.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымыя слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, умераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -11 да -5 градусаў, пры праясненнях — да -12..-16. Днём будзе ад 3 да 8 градусаў марозу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ