Як перадаюць карэспандэнты ТАСС, паліцыянты каля станцый метро «Чыстыя Пруды» і «Трубная» выбарачна затрымліваюць маладых людзей у капюшонах, пераважна апранутых у спартыўныя касцюмы. Сярод затрыманых адзін замежны грамадзянін. Людзей з вялікімі сумкамі ці заплечнікамі просяць паказаць іх для дагляду.
Чытайце таксама: У Расіі пачаліся акцыі ў падтрымку Навальнага: цэнтр Масквы перакрыты, сотні затрыманых на Далёкім Усходзе і ў Сібіры





