Каля дзвюх тысяч чалавек рушылі ў бок ізалятара «Матроская цішыня». Шмат машын сігналіць — незразумела, у падтрымку або ад раздражнення з-за перакрыцця вуліц, паведамляе «Медуза».

У СІЗА знаходзіцца Аляксей Навальны. Падыходы да «Матроскай цішыні» акупавала Расгвардыя.

У Маскве пратэстоўцы не змаглі сабрацца ў цэнтры, ачэпленым паліцыяй. Замест гэтага яны сустрэліся каля метро «Красныя вароты» і «Сухараўская» і пайшлі шэсцем па Садовым кальцы да Плошчы трох вакзалаў. Праваахоўныя органы масава затрымліваюць дэманстрантаў, а метрапалітэн закрывае станцыі па ходзе руху калоны.

У Пецярбургу дэманстранты сустрэліся на Піянерскай плошчы ля ТЮГа і рушылі да Сянной плошчы. Супраць іх ужылі газ. Сілавікі таксама жорстка затрымліваюць і збіваюць пратэстоўцаў дубінкамі і электрашокерамі.

Па ўсёй Расіі затрыманыя амаль 1500 чалавек. Больш за ўсё затрыманых у Маскве (142 чалавекі) і Уладзівастоку (113 чалавек).

Юлію Навальную адпусцілі праз некалькі гадзін да суда па абвінавачаннях у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0