На працягу дня сілавікі затрымалі каля 170 чалавек. Абсалютная большасць з іх будзе чакаць суда на Акрэсціна.
Галоўным месцам затрымання быў праспект Незалежнасці. Справа ў тым, што па тэлеграм-каналах пашыраўся заклік правесці «пратэсныя гулянні» — без аніякай сімволікі шпацыраваць з 14:00 да 15:00 паміж гатэлем «Мінск» і Кастрычнічніцкай плошчай.
У выніку сілавікі адвольна хапалі людзей, якія апынуліся ў гэты час у гэтым месцы.
Затрыманні каля ГУМа
Адзінкавыя затрыманні былі і ў іншых раёнах Мінска, дзе мясцовыя жыхары ладзілі дваровыя маршы.
Сярод вядомых асобаў затрыманыя топ-менеджары кампаніі «Зубр Капітал» Мікалай Шастак і Яўген Бачышчаў. Таксама не вярнулася дахаты Наталля Ёсуб, дачка вядомага эканаміста Вадзіма Ёсуба.
Сярод затрыманых — рэнтгенолаг, загадчыца рэнтгенаўскага аддзялення ў РНПЦ «Кардыялогія» Таццяна Ільіна. Яна ў Маскоўскім РУУС.
Таксама затрыманы доктар-анколаг Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера Дзмітрый Буралкін і доктар-анестэзіёлаг дзіцячага хірургічнага цэнтра Святлана Лазарава разам з мужам. А таксама доктар-афтальмолаг 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Марханава Вольга.
Акцыя жыхароў квартала Пуліхава — Захарава





