Справу разглядала суддзя Алена Новікава. Дзяржаўны абвінаваўца — пракурор Фаміна.
З матэрыялаў следства вядома, што 20 верасня Дзяшчэня наўмысна, з дапамогай тэлефона размясціў у суполцы газеты «Радзіма» УКантакце паведамленне зневажальнага характару, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.
Пацярпелы — супрацоўнік міліцыі Павел Курс.
На папярэднім судовым пасяджэнні дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Аляксандра Дзяшчэні два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу.
Суддзя Алена Новікава вынесла прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Апроч гэтага Дзяшчэня павінен выплаціць пацярпеламу 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Арышт на тэлевізар, тэлефон і мікрахвалёўку пакінуць у сіле.