Высновы, аб якіх паведамляецца ў прэс-рэлізе, раскрыты ў аўтарытэтным медыцынскім часопісе Lancet.
У тэсціраванні вакцыны ўзялі ўдзел 19 866 чалавек, якія атрымалі першую і другую дозы прэпарату або плацэба. Да канца даследавання былі зафіксаваныя 78 выпадкаў захворвання на COVID-19. Для людзей, старэйшых за 60 гадоў, эфектыўнасць «Спадарожніка V» склала 91,8%, што статыстычна не адрознівалася ад даных, атрыманых у групе добраахвотнікаў ад 18 да 60 гадоў.
Адзначаецца, што вакцына забяспечвае поўную абарону супраць цяжкіх выпадкаў захворвання на каранавірусную інфекцыю. Цяжкая форма COVID-19 развілася толькі ў 20 чалавек, якія атрымлівалі плацэба. У 98% паддоследных выпрацаваўся гумаральны імунітэт, а ў 100 працэнтаў — клеткавы імунітэт. Пры гэтым узровень антыцелаў у тых, хто прышчапіўся, вышэйшы, чым у тых, хто перахварэў.
Большасць пабочных эфектаў назіраліся ў лёгкай форме і вызначаліся агульным нездароўем, галаўным болем, невысокай тэмпературай і рэакцыяй у месцы ўвядзення прэпарату. Адсутнічаюць моцныя алергічныя рэакцыі, уключаючы анафілактычны шок.