Згодна з выстаўленым абвінавачваннем, Кавальчук 24 верасня 2020 года прыкладна ў 23 гадзіны 32 хвіліны, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў Дзяржынску, з дапамогай балончыка эмалі-аэразоля наўмысна нанёс на секцыю бетоннай агароджы ПУП «Амкадор-ДОМЗ» «цынічныя надпісы і графічны малюнак», чым здзейсніў апаганьванне збудаванняў і прычыніў шкоду прадпрыемству на суму 108,43 рубля. Кавальчука затрымалі 26 верасня. Праз два дні яго вызвалілі.

Андрэй Кавальчук цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Таксама матэрыяльны ўрон ён кампенсаваў у поўным аб'ёме.

Кавальчук мае інваліднасць трэцяй групы, непаўналетняе дзіця на ўтрыманні. Да справы былі далучаныя станоўчыя характарыстыкі на абвінавачанага.

У выніку пракурор запрасіў прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1,5 года («хатняя хімія»).

Менавіта такое пакаранне і вынес суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0