Аднаўленне перавозак запланавана на 8 лютага, адпаведныя дакументы падпісаў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін.

Так, на ўзаемнай аснове будуць адноўленыя перавозкі па маршруце Мінск — Масква — Мінск і па маршруце Масква — Калінінград, Калінінград — Санкт-Пецярбург са спыненнем цягнікоў у Мінску.

Таксама з 8 лютага на ўзаемнай аснове будзе павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў Масква — Мінск з трох да пяці на тыдзень, а таксама адноўлена паветранае злучэнне з Растовам-на-Доне і з Санкт-Пецярбурга ў Мінск па адным рэйсе на тыдзень з кожнага аэрапорта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0