Ігар Барысаў (у цэнтры). Юрый Губарэвіч (злева) і Рыгор Кастусёў (справа) запрашэнняў пакуль не атрымалі
Званіў Барысаву кіраўнік Апарата савета міністраў Канстанцін Бурак. Статус госця абазначае, што выступіць Барысаў тэарэтычна зможа, а вось галасаваць — не. Ці будзе ўдзельнічаць сацыял-дэмакрат у гэтай сходцы? «Трэба яшчэ параіцца з аднапартыйцамі», — кажа Барысаў.
Такое самае запрашэнне накіравалі кіраўніку партыі «Грамада», экс-кандыдату ў прэзідэнты Сяргею Чэрачню.
Рыгору Кастусёву з БНФ, Андрэю Дзмітрыеву з «Гавары праўду» і Мікалаю Казлову з АГП пакуль ніхто не тэлефанаваў.





