Міністэрства транспарту і камунікацый М'янмы даручыла да 7 лютага ўвесці блакаванне Facebook і яго сэрвісаў, каб захаваць «стабільнасць» у краіне.

Пра Facebook вядома, што «у цяперашні час доступ у сацсетку для некаторых людзей закрыты», паведаміла агенцтву прадстаўнік кампаніі.

«Мы настойліва заклікаем улады аднавіць сувязь, каб людзі ў М'янме маглі кантактаваць з сваімі сем'ямі і сябрамі і мець доступ да важнай інфармацыі», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0