Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У пятніцу — невялікі снег. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, ноччу парывісты, па паўднёвым усходзе месцамі моцны парывісты. Уначы да 17°С, у паўднёвых раёнах тэмпература складзе -8..-10°С, днём да -10°С.

У Мінску, паводле pogoda.by, ноччу і раніцай да мінус 17°С, удзень да мінус 10°С, пад вечар да мінус 12°С.

У суботу прыйдзе халоднае паветра з Батнічнага заліва. Ноччу і раніцай месцамі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў. Уначы да мінус 18°С, месцамі да -20°С. У Мінску ўначы і раніцай да мінус 20°С, удзень да мінус 15°С.

У нядзелю, 7 лютага, таксама будзе халодна. Ноччу да мінус 22°С, месцамі -23..-25°С, днём да мінус 14°С. У Мінску ўначы да мінус 22°С, удзень мінус 15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0