На базе РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі арганізавана сістэма маніторынгу распаўсюджвання варыянтаў віруса SARS-CoV-2, што муціруюць, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.
Паводле Міністэрства, у Беларусі адпрацаваная методыка секвеніравання S-гена віруса, з якім звязаны асноўныя мутацыі, выяўленыя ў новых варыянтах віруса (брытанскі, амерыканскі, японскі). Зараз спецыялісты даследуюць матэрыялы ад тых, хто прыехаў на працягу апошніх 14 дзён з-за мяжы і чый ПЛР-тэст быў станоўчым.
Пакуль беларускія навукоўцы не выявілі новых варыянтаў віруса ў тых, хто вярнуўся.
Размова найперш пра брытанскі, а таксама вірус з ПАР і Бразіліі. Таксама новыя тыпы віруса выяўленыя ў Нямеччыне (Баварыя) і Партугаліі.





