Выданне адзначае, што менавіта такая доля прышчэпленага насельніцтва неабходная для заканчэння пандэміі і вяртання да нармальнага жыцця.

Агенцтва прагназуе, што з улікам сённяшніх тэмпаў вакцынацыі бліжэй за ўсіх да мэты Ізраіль і ААЭ — чакаецца, што абедзве краіны дасягнуць яе праз два месяцы.

У Вялікабрытаніі гэты працэс зойме паўгода. ЗША наблізяцца да запаветнай адзнакі да Новага года, хоць тэмпы вакцынацыі моцна адрозніваюцца ад штата да штата.

Сітуацыя змрочная ў Канадзе, дзе тэмпы вакцынацыі моцна замарудзіліся з-за праблем з пастаўкамі прэпарата. Калі яны застануцца на ранейшым узроўні, то на вакцынацыю трох чвэрцяў грамадзян краіне спатрэбіцца 10 гадоў. Аналагічны тэрмін названы для Расіі і Індыі.

Агенцтва таксама спрагназавала, што вакцынацыя 75% насельніцтва зойме 2,5 гады ў Італіі, 3,1 года — у Нямеччыне, 3,8 года — у Францыі, 5 з паловай гадоў — у Кітаі.

Беларусі ў прагнозах няма, бо вакцынацыя ў нас ідзе тэмпамі чарапахі.

Літве і Эстоніі даецца 2,5 гады, Польшчы — 2,3, а Латвіі пры сённяшніх тэмпах вакцынацыі спатрэбіцца амаль 8 гадоў.

Напрыклад, у Эстоніі штодня робіцца 2081 прышчэпка, у Літве — 4237.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0