На працэсе па справе аб паклёпе на ветэрана паміж унукам пацярпелага і абвінавачаным адбылася сварка. Аляксей Навальны заявіў, што Калеснікаў гандлюе дзедам і назваў яго «ўнукам-прастытутам».

Па словах абвінавачанага, сваякі выкарыстоўваюць пажылога чалавека «як ляльку» для ўдзелу ў судовым працэсе.

Вось адзін з фрагментаў іх сваркі.

«Добры дзень, мяне завуць Ігар Калеснікаў», — пачынае сведка.

«Вы — гандляр дзедам», — кажа Навальны.

«Аляксей, паспрабуйце заставацца чалавекам», — адказвае Калеснікаў.

«Праблема вашага дзеда, — кажа Навальны, — у тым, што ён выхаваў унука-прастытута».

Абодва крычалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0