minobl.mchs.gov.by
Мужчына, набіраючы ваду з калодзежа, спатыкнуўся і зваліўся ў яго. Глыбіня калодзежа — амаль 4 метры, таму самастойна выбрацца пацярпелы не змог, паведамляе mlyn.by.
Міма ішла жанчына. Яна ўбачыла адкрыты калодзеж і пустое вядро. Падышла, пабачыла мужчыну, выклікала ратавальнікаў і хуткую дапамогу.
Але яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС аднавяскоўцы з дапамогай вяроўкі дасталі пацярпелага Ратавальнікі аднеслі яго дадому, пераапранулі ў сухое адзенне і ўхуталі ў цёплую коўдру.
Медыкі, якія прыбылі на выклік, даставілі мужчыну ў бальніцу з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».