У кнізе 270 старонак вялікага фармату, пры гэтым траціну выдання займае грунтоўная паслямова, якую напісаў Сяргей Шапран, а таксама каментары, якія падрыхтавалі Сяргей Шапран і Ганна Янкута пры ўдзеле Сяргея Дубаўца, Марыі Мартысевіч, Анхелы Эспіносы Руіс і Аляксандра Фядуты.

Рэдактары кнігі — Віктар Жыбуль і Ігар Кулікоў. Вокладку аформіў Анатоль Лазар. Каардынатаркі выдання — Марыя Мартысевіч і Таццяна Нядбай.

Кнігу ў мяккай вокладцы ўжо можна набыць у некаторых кнігарнях Мінска.

Паведамляецца, што кнігу ў цвёрдай вокладцы (а таксама ў мяккай) можна будзе набыць на прэзентацыі. Час будзе вызначаны пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0