Паводле следства, сёння днём 16-гадовы жыхар Шумілінскага раёна працаваў у двары дома. У гэты час ён выкарыстаў балгарку. Нечакана ў ёй лопнуў дыск, які траўмаваў юнака. Хуткую дапамогу тут жа выклікала маці падлетка. Аднак выратаваць хлопца не ўдалося. Ён памёр у аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0