«Чай з малінавым варэннем» заўважае дэталь з візіту тэлевядучага СТБ Рыгора Азаронка ў ізалятар на Акрэсціна. На адной з фатаграфій на батарэі ляжыць нешта, падобнае да градусніка. Следам ідзе фота з градуснікам на сцяне, ён паказвае +20. Градуснік прылеплены скотчам.
Тэлепрапагандыст адрэагаваў на такі канфуз: «Распавядаю, для чысціні эксперыменту мы вырашылі яшчэ і батарэі замераць».





