«У Беларусі і ва ўсім свеце амерыканскія дыпламаты, як і дыпламаты з іншых краін, рэгулярна наведваюць мясцовыя судовыя пасяджэнні, назіраюць за пратэстамі і дэманстрацыямі, а таксама сустракаюцца з сябрамі апазіцыйных палітычных партый і праваабаронцамі, — адзначаецца ў заяве. — Дыпламаты Злучаных Штатаў робяць гэта, асабліва ў выпадках, калі гаворка ідзе пра свабоду СМІ, іншых асноўных свабодах і вяршэнстве закона, якія маюць і мелі здаўна вялікае значэнне.
Паводзіны аднаго з дзяржаўных СМІ Беларусі ў дачыненні да амерыканскага дыпламата пасля яго назірання за судовым працэсам па крымінальнай справе ў Мінску супраць журналістаў «Белсата» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай 9 лютага з’яўляюцца недапушчальнымі. Амбасада ЗША ў Мінску гатова адказаць на запыты прэсы па меры іх узнікнення.
Журналістаў «Белсата» абвінавацілі ў «арганізацыі мерапрыемстваў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». ЗША, краіны-партнёры і праваабарончыя арганізацыі ва ўсім свеце назвалі гэтыя абвінавачанні абуральнымі», — адзначаюць у пасольстве ЗША.





