«Прыняўшы новую Канстытуцыю на працягу года нам прыйдзецца перарабіць многія законы. Я ўпэўнены, што мы здольныя гэта зрабіць», — дадаў ён.

І тады, па словах Лукашэнкі, вырашыцца пытанне, «калі ён сыдзе».

«Наша краіна павінна заставацца прэзідэнцкай. Прэзідэнцкай і без Лукашэнкі. Я сыду, не сёння дык заўтра. Прыйдуць іншыя людзі, яны ўжо грукаюць у дзверы. Я што, не разумею, увесь сыр-бор быў праз асобу прэзідэнта? Я не выстаўляў сябе героем, калі бегаў з аўтаматам, я дзейнічаў рашуча. Я сваю краіну нікому не аддам».

Успомніў Лукашэнка і пра Святлану Ціханоўскую. Кажа, калі б яна прыйшла да ўлады, то новых выбараў бы не было, а краінай кіраваў «мардаварот, якога ўзялі ў Гродне, а Святлана б смажыла катлеты».

Лукашэнка назваў умовы сыходу з улады:

— У краіне павінен быць мір і парадак, ніякіх пратэсных дзеянняў;

— Калі да ўлады прыдуць «не тыя», то поўная недатыкальнасць прыхільнікаў Лукашэнкі. «Ніводны волас не павінен упасці», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0