У прыватнасці, галоўны рэдактар «Независимой газеты» Канстанцін Рэмчукоў спытаў, ці не хоча Уладзімір Пуцін, так бы мовіць, сваім прыкладам усё ж такі падтрымаць вакцынацыю, бо яму так давярае большасць расійцаў.

Пуцін адказаў што, маўляў, гатовы прышчапіцца, але ў яго ёсць прышчэпачны план, у ім ёсць прышчэпкі ад грыпу і пнеўмакока, так што ён параіцца з лекарамі, калі лепш гэта зрабіць, таму што адначасова нельга. Магчыма, у канцы лета — пачатку восені, калі пачнецца актыўны час і яму прыйдзецца шмат ездзіць.

«Коммерсант» таксама адзначае, што галоўных рэдактараў СМІ Расіі на сустрэчу з Пуціным папрасілі прыйсці з вынікамі тэсту на каранавірус. Яны прынеслі, аднак ніхто гэтымі даведкамі не пацікавіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0