«Увесь час развіваюцца розныя фэйсбукі, усякія цік-токі і тэлеграм-каналы. А дзе мы на гэтым полі? Мы павінны абавязкова там прысутнічаць. Магчыма, нас забаняць. Абмяжуюць доступ. Але пакуль мы не будзем заяўляць пра сябе гучна, відавочна і адкрыта, мне здаецца, нічога ў нас не атрымаецца. Для гэтага варта развіваць наш Белнэт або нешта падобнае. На нашым рэсурсе мы самі будзем гаспадарамі і кіраўнікамі. Можам кагосьці абмяжоўваць з заклікамі, кагосьці наадварот — прасоўваць. Ствараць такую дыялогавую пляцоўку, кіраваць якой будзе дзяржава», — сказаў ён.

Нагадаем, Крываносаў вядомы тым, што ў эфіры АНТ назваў сябе «ябацькам». А ў жніўні ён спрабаваў сарваць выступ Марыі Калеснікавай у Жлобіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0