БелТА

БелТА

Ён адзначыў, што новую Канстытуцыю трэба будзе распрацаваць і прыняць на працягу года, а пасля яе прыняцця неабходна будзе адкарэктаваць вялікі аб'ём нарматыўна-прававых актаў.

«Перакананы, што мы на новы праект Канстытуцыі да канца гэтага года выйдзем і прымем на працягу наступных 11-12 месяцаў гэты асноўны юрыдычны дакумент на рэферэндуме, магчыма, сумясціўшы яго прыняцце з мясцовымі выбарамі. Мяркую, гэта будзе нармальна, гэта будзе пэўная эканомія сродкаў», — сказаў Лукашэнка.

Згодна з календаром на сайце ЦВК, выбары мясцовых саветаў дэпутатаў павінны прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0