Цэнтральная біяграфія ў «Нашай гісторыі» №1 — 2021 — Іван Мележ. Пра яго піша Андрэй Скурко. Мележ да 40 гадоў пісаў толькі пасрэдныя творы, ад яго ніхто нічога не чакаў. І раптам — «Людзі на балоце»! Мала хто ведае, якім коштам дастаўся аўтару гэты шэдэўр. Мележ вярнуўся з фронту мала таго, што без пляча, дык яшчэ і з хваробамі лёгкіх і нырак.

Захапляльная гісторыя чалавека і пісьменніка на фоне эпохі.

А вось іншыя сюжэты нумара:

З вялікіх мінулага ў нумары — Усяслаў Чарадзей.

У рубрыцы «Нацыянальная геаграфія» гэтым разам — надбярэзінская шляхта.

Турыстычны кірунак — Берлін. Пра яго сучасную архітэктуру, стрыт-арт і каляфутбол расказвае Ягор Хаванскі. 

Новыя фрагменты літоўскай Атлантыды — гэтым разам ідэнтыфікаваныя малюнкі Януша Радзівіла, якія адкрываюць нам гэтага чалавека з новага гледзішча, цалкам супярэчнага ягонаму вобразу, сфарміраванаму Сянкевічам.

Што нам дала гістарычная Літва? У рубрыцы «Адкуль наш род» рэфлексуе кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

«Нiчога не бойся, я загiну дзеля перамогi» — першы тэкст у новым конкурсе «Нашай гісторыі».

Анёл і змей, чарапы і сэрцы. Што значаць, як расшыфроўваюцца знакі на старых могілках — грунтоўнае даследаванне.

«Жніво» — самая беларуская карціна міжваеннай Польшчы. Пра беларускі шэдэўр 1930-х піша мастацтвазнаўца Надзея Вусава.

А з забытай спадчыны — табакеркі і калдуны, іх адкрывае доктар гісторыі Алесь Белы.

Дык падпісвайцеся (гэта можна рабіць і анлайн) — і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» распавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Чытайце таксама: Падпіска анлайн: атрымайце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым — «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Нагадаем, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 5,49 рубля, на паўгода — 32,94 рубля. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

А хто не падпісаны, той хай пытаецца часопіс у шапіках і крамках «Белдрука» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарняў, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

«Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філіял «Акадэмкнігі» на вул. Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41-42 і 44-45

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Mmkut.byKniganosha.byHalijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня»

ды іншыя

Брэст

«Іскра», «Асвета»

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0