У Маладзечне 14 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі лыжнікаў.

У міліцыі паведамілі, што ў вёсцы Лешна «пад выглядам катання на лыжах сабралася група каля 20 чалавек і зладзіла несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаннем бчб-сімволікі». 11 жанчын і 8 мужчын затрымалі.

У лыжнікаў выяўленыя сцягі і расцяжкі, балончык з фарбай чырвонага колеру, дымавая шашка, бел-чырвона-белыя парасоны.

Усе лыжнікі — жыхары Маладзечна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна