Аб гэтым журналістам у аўторак паведамілі ў прэс-службе Расспажыўнагляду, піша ТАСС.

«У рамках спецыяльна праведзенага параўнальнага даследавання спецыялісты «Вектара» паказалі эфектыўнасць вакцын «Спадарожнік V» і «Эпіваккарона» ў дачыненні да брытанскага варыянту каранавіруса.

Абарончы эфект быў прадэманстраваны ў рэакцыях нейтралізацыі з выкарыстаннем сыроватак, атрыманых ад людзей, прышчэпленых вакцынамі», і якія змяшчаюць антыцелы да віруса SARS-CoV-2», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што сыроваткі прышчэпленых грамадзян эфектыўна нейтралізавалі як брытанскі варыянт каранавіруса, так і звычайны.

Цікава, што «Вектар» і распрацаваў «Эпіваккарону».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0