Старшыня прафсаюза РЭП Васіль Завадскі паведаміў, што ператрус у сядзібе арганізацыі завершаны. Ён і былы лідар прафсаюзу Генадзь Фядыніч на волі.

Завадскі піша, канфіскаваныя ўсе сродкі сувязі. Забралі тэлефоны, ноўтбукі, друкаваныя і агітацыйныя матэрыялы, уласныя грошы.

«Непрыемным сюрпрызам аказалася «знаходка» паляўнічага патрона ў канапе на кухні. Хто бываў у нашым офісе, ведае, колькі людзей там пабывала, але, вядома, патрон у канапе — гэта дакладна правакацыя», — напісаў Завадскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?